Помста па-жодзінску: мужчына ў краме застрэліў знаёмага з абрэза
14 снежня каля 10.40 у краме па вуліцы 50 гадоў Кастрычніка ў Жодзіне 63-гадовы мужчына застрэліў свайго 40-гадовага знаёмага. Пасля гэтага мужчына сам затэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што ўчыніў забойства, паведамляе прэс-служба мінскай абласной міліцыі.
У мужчыны быў абрэз паляўнічай стрэльбы, які праваахоўнікі адразу забралі. Сам мужчына затрыманы.
Па звестках міліцыянтаў, 40-гадовы мужчына ад агнястрэльнага ранення мужчына памёр на месцы здарэння.
Паводле інфармацыі мясковага сайта ex-Press.by, застрэлены сёння мужчына меў роднага брата, які некалькі гадоў таму загінуў у аўтакатастрофе. Яго жонка засталася інвалідам, прычым мела маленькае дзіця на руках. Пасля гэтага сваякі мужа, у тым ліку і яго родны брат, адсудзілі ў жанчыны бізнэс і кватэру.
Цяпер бацька жанчыны ўзяў у рукі абрэз і, верагодна, вырашыў адпомсціць за яе.