Помнік Тадэвушу Касцюшку ў Івацэвіцкім раёне ўсталююць не раней за сакавік

Помнік Тадэвушу Касцюшку ў Івацэвіцкім раёне ўсталююць не раней за сакавік

Помнік Тадэвушу Касцюшку ў Мерачоўшчыне каля Косава ў Івацэвіцкім раёне ўсталююць не раней за сакавік. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка. Паводле яго слоў, ужо атрыманыя ўсе дазволы, у тым ліку на земляныя працы (помнік усталююць каля музея Касцюшкі ў ахоўнай зоне), помнік прывезены з Украіны. Аднак карэктывы ў тэрміны ўнеслі ўмовы надвор’я — маразы. Паставіць блокі падмурка можна будзе ў плюсавую тэмпературу.

Таму дата ўсталявання помніка пакуль не прызначаная, але гэта будуць першыя ці другія выходныя сакавіка, кажа Глеб Лабадзенка.

Грошы на помнік нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы і ЗША былі сабраныя з дапамогай краўдфандынгу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі