Польскія памежнікі ўчора прадухілілі 553 пробы нелегальнай міграцыі з Беларусі

Польскія памежнікі ўчора прадухілілі 553 пробы нелегальнай міграцыі з Беларусі

За пятніцу, 8 кастрычніка, польскія памежнікі прадухілілі 553 спробы незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы. 

Як паведамляе прэс-служба польскага ведамства, былі затрыманыя восем мігрантаў: з Ірака, Конга і Гвінеі. 

Дарэчы, толькі за першыя восем дзён кастрычніка было здзейснена больш за 4,3 тысячы спроб нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі, а з пачатку года зафіксавана больш за 15,8 тысячы такіх спроб.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі