Польскія памежнікі паведамілі пра смерць яшчэ аднаго нелегальнага мігранта

З-за вялікага патоку мігрантаў Польшча ўвяла на мяжы з Беларуссю надзвычайнае становішча / twitter.com/Straz_Graniczna
З-за вялікага патоку мігрантаў Польшча ўвяла на мяжы з Беларуссю надзвычайнае становішча / twitter.com/Straz_Graniczna

Польская памежная служба паведамляе пра смерць яшчэ аднаго нелегальнага мігранта. Гэта адбылося мінулай ноччу.

За 500 метраў ад мяжы з Беларуссю памежнікі затрымалі групу мігрантаў з Ірака. Аднаму з мужчын было дрэнна. Яму выклікалі хуткую. Але ён, "нягледзячы на рэанімацыю, якая праводзілася патрульным і брыгадай хуткай дапамогі, памёр", заявілі ў пагранслужбе. Меркаванай прычынай смерці называюць сардэчны прыступ.

Яшчэ адзін затрыманы мігрант — у бальніцы. У яго аказаўся станоўчы тэст на COVID-19.

Усяго, па дадзеных памежнай службы Польшчы, учора была зафіксавана 271 спроба незаконнага перасячэння мяжы з Беларусь. Затрыманыя тры мігранты (грамадзяне Ірака) і пяць чалавек, якія дапамагалі ў незаконным перасячэнні мяжы.

У мінулую нядзелю недалёка ад мяжы з Беларуссю былі выяўлены целы трох мігрантаў. Меркавана яны змерзлі. Аб адной загінулай мігрантцы паведамілі беларускія ўлады. Акрамя таго, СК Беларусі распачаў ужо дзве крымінальныя справы па фактах выяўлення на беларускай тэрыторыі недалёка ад мяжы мігрантаў без прытомнасці. У першым выпадку гэта быў бежанец з Ірака, у другім — з Егіпта. Справы распачатыя па артыкуле "Наўмыснае пакіданне ў небяспецы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі