Польскія памежнікі кажуць пра абстрэл свайго патруля з боку Беларусі
![Польскія памежнікі кажуць пра абстрэл свайго патруля з боку Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/miaza-0510.jpg.webp?itok=dftP0c2m)
На мяжы Беларусі і Польшчы з беларускага боку абстралялі польскі патруль. Ніхто з вайскоўцаў не пацярпеў. Пра гэта са словаў прэс-сакратаркі Памежнай службы Польшчы Ганны Міхальскай паведамляе rmf24.pl.
Яна дадала, што, магчыма, выкарыстоўваліся халастыя патроны: "Падобных правакацый робіцца ўсё болей".
Беларускія памежнікі адразу ж абверглі заяву польскіх калег. Маўляў, за мінулыя суткі зброя не ўжывалася ні на адным участку беларуска-польскай мяжы.
Цікава, што пра стрэлы з беларускага боку паведамілі сёння і літоўскія памежнікі. Таксама яны распавялі, што з тэрыторыі Беларусі запускалі сігнальныя ракеты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.