За 27 студзеня 26 чалавек спрабавалі незаконна прайсці ў Польшчу з Беларусі, паведамляе памежная служба Польшчы. З іх 11 чалавек наблізіліся да плота, але адступілі, убачыўшы польскія патрулі.
— У Чарамшы беларускія службы прывезлі замежнікаў, выдалі інструкцыі, калі спрабаваць перасекчы плот, у выніку разгарнулі іх назад углыб Беларусі, — піша Straż Graniczna ў Twitter.