Польскія фанаты напалі на беларускіх заўзятараў падчас хакейнага матчу

Польскія фанаты напалі на беларускіх заўзятараў падчас хакейнага матчу

Бойка хакейных фанатаў адбылася ў другім перыядзе матчу Кантынентальнага Кубка паміж беларускім "Шахцёрам" і польскім "Тыхі" ў французскім Руане.

Як паведамляе belarushockey.com, салігорскую каманду падтрымлівалі 18 беларускіх заўзятараў. Два польскія фанаты падышлі да беларускага сектару і сталі абражаць беларусаў. Як кажуць беларускія фанаты, палякі пачалі распускаць рукі, пасля чаго ўсчалася бойка. З польскага сектара на падтрымку кінуліся каля 50 фанатаў, прычым многія з іх хавалі твары маскамі. За беларусаў заступіліся французскія заўзятары. Толькі пасля гэтага ўмяшалася ахова, якая не дала разгарэцца поўнамаштабнай бойцы і адціснула польскіх фанатаў назад на іх сектар.

Бойка фанатаў спрычынілася да таго, што нават быў перапынены сам матч. Пасля гульні паліцыя спачатку вывела ўсіх польскіх фанатаў з арэны, а потым праводзіла беларусаў у гатэль. З беларускіх заўзятараў падчас інцыдэнту ніхто сур'ёзна не пацярпеў.

Фота: belarushockey.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі