Польскія дэпутаты не дазволілі рытуальнае забойства жывёлаў

У той час як у Беларусі змагаюцца са свіной чумой, у суседняй Польшчы мясное пытанне таксама стала адным з самых папулярных. Мясцовы Сейм не ўхваліў праект закона аб легалізацыі рытуальных забойстваў жывёл.

“Пасля галасавання розум быў расчараваны, але сэрца радавалася”, — заявіў прэм’ер-міністр Дональд Туск.

Складана сказаць, наколькі шчырым быў прэм’ер. Бо менавіта сіламі яго партыі “Грамадзянская платформа”, а таксама сяброў кааліцыі з “Польскай сялянскай партыі” адбылася спроба дазволіць рытуальныя забойствы зноў (рытуальны забой быў дазволены ў Польшчы да канца мінулага года). Але не атрымалася. Прычым законапраект падтрымалі нават не ўсе прадстаўнікі “Грамадзянскай платформы”.

Умомант адрэагаваў і галоўны рабін Польшчы Міхаэль Шудрых, заявіўшы пра магчымую адстаўку:

“Не бачу магчымасці, каб быць галоўным рабінам у краіне, дзе наша вольнасць не ёсць поўнай. Рытуальнае забойства дэманізуецца ў нашай краіне, калі на самой справе яно зусім не з’яўляецца такім брутальным, як яго прадстаўляюць”.

Ва ўсёй гэтай сітуацыі пераможцамі аказаліся абаронцы жывёлаў. Яны, як піша Gazeta Wyborcza, змаглі праз Суд канстытуцыйнага рэгулявання даказаць, што дазвол на рытуальнае забойства супярэчыць закону аб абароне жывёлаў.

Gazeta Wyborcza: “Цяпер руху за правы жывёл ўдалося пераканаць большасць дэпутатаў адхіліць законапраект ўрада. Было праведзена некалькі дэманстрацый, сабраны дзясяткі тысяч подпісаў у знак пратэсту, а апошні зварот да дэпутатаў падпісалі каля ста навукоўцаў і самых вядомых прадстаўнікоў польскай культуры і СМІ”.

Забароне на рытуальны забой могуць радавацца і непасрэдна спажыўцы жывёльнай прадукцыі. Бо, паводле дадзеных польскага радыё, пасля адхілення законапраекта 12 ліпеня цэны на мяса пачалі падаць.

Трэба сказаць, што галоўным аргументам “Польскай сялянскай партыі” за рытуальны забой было змяншэнне экспарту мяса ў мусульманскія краіны, якое і назіраецца з пачатку года. І хоць агульная карціна польскага мяснога экспарту за кошт павелічэння продажаў у краіны ЕС не змянілася, эксперт Крысціна Нашкоўская звяртае ўвагу на нябачныя з першага погляду моманты:

“Чаму немцы, французы альбо галандцы нечакана купляюць у нас больш? Бо сваіх быкоў прызначаюць на рытуальны забой і экспартуюць замест нас. Толькі ў першым квартале гэтага года Францыя павялічыла свой экспарт у Турцыю на 20%! Калісьці гэта былі нашы 20%”.

Фота: gazeta.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі