У Арменіі затрымалі беларуску, якую шукаў рэжым Лукашэнкі

Дзіяна Маісеенка

Дзіяна Маісеенка / facebook.com/ales.michalevic/

У Арменіі затрымалі беларуску Дзіяну Маісеенка, якую шукаў па палітычнай справе рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Раніцай 2 верасня яна перасякла грузінска-армянскую мяжу і яе адразу ж затрымалі, паведаміў юрыст Алесь Міхалевіч.

Маісеенка ў РБ інкрымінуюць артыкул "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх", ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў. У дадзены момант яна знаходзіцца ў аддзеле паліцыі горада Наемберан. Судовае пасяджэнне будзе прызначана ў бліжэйшы час.

"Маё адвакацкае бюро ўжо падключылася да гэтага працэсу, — піша Міхалевіч. — Думаю, што нам удасца адстаяць правы Дзіяны і дамагчыся адмовы ў яе экстрадыцыі з Арменіі, паколькі міжнароднае права забараняе экстрадыцыю асоб, якія праследуюцца па палітычных матывах, але патрэбная дапамога журналістаў і Офіса Ціханоўскай, які ўжо паінфармаваны".

Сёлета экстрадыцыя з Арменіі ў Беларусь пагражала Яраславу Новікаву. На радзіме супраць хлопца распачатая крымінальная справа за ўхіленне ад службы ў войску. Аднак яму ўдалося атрымаць у Арменіі статус уцекача (як і беларусу Максіму Вайткявічусу).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі