Польскі дом у Івянцы ачапіла міліцыя

А 17-й гадзіне ў Івянецкім Польскім доме мае распачацца сход сяброў неафіцыйнага Саюзу палякаў у Беларусі. Будынак, у якім мае адбыцца сход, ачапіла міліцыя і людзі ў цывільным. Як паведаміў Еўрарадыё актывст СПБ Андрэй Пачобут, больш за 40 сяброў арганізацыі так і не здолелі даехаць да Івянца. Яны былі затрыманыя супрацоўнікамі ДАІ і дастаўленыя ў Валожынскі РАУС. Каля Польскага дому ў Івянцы дзяжураць міліцыянты і асобы ў цывільным, але ў будынак уваходзяць толькі сябры Саюзу палякаў.

Андрэй Пачобут: “Больш за 40 чалавек затрымана ў Валожыне. Вакол будынка ёсць супрацоўнікі міліцыі, ёсць людзі ў цывільным – пакуль што ніхто ўсярэдзіну не спрабуе ўваходзіць, толькі сябры Саюзу палякаў. Паволі людзі прыходзяць на сход”.

Нагадаем, сённяшні сход Івянецкага аддзелу Саюзу палякаў у Беларусі быў ініцыяваны ўладамі і мае на мэце змену кіраўніцтва аддзелу. На думку актывістаў неафіцыйнага СПБ, гэткім чынам улады спрабуюць узяць будынак пад свой кантроль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі