Польская віза ўжо з 1 лістапада будзе каштаваць 60 еўра

У Мінску з 31 ліпеня па 1 жніўня прайшлі беларуска-польскія консульскія кансультацыі. У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з наступствамі ўступлення Польшчы ў Шэнгенскае пагадненне.

Як паведаміла прэс-сакратар польскай амбасады Моніка Садкоўская, польскі бок праінфармаваў беларускіх калег аб тым, што ўжо з 1 лістапада Польшча плануе ўвесці новыя правілы выдачы віз згодна з патрабаваннямі Шэнгенскага пагаднення — кошт аднаразовай візы складзе 60 еўра (цяпер — 5 еўра).

Як адзначыла Моніка Садкоўская, абмеркаванне пытання аб ільготных умовах для перамяшчэння грамадзян дзвюх краін будзе прадоўжана.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі