Польскаму святару забаранілі служыць у Беларусі — ён прабыў тут 20 гадоў

Польскаму святару забаранілі служыць у Беларусі — ён прабыў тут 20 гадоў

Польскаму святару Сабеславу Тамале, які 20 гадоў прабыў у Салігорску, забаранілі служыць у Беларусі. Адпаведнае рашэнне набудзе моц з 31 студзеня, паведамляе партал katolik.life. Прычыну такога рашэння не называюць. Цяпер вернікі збіраюць подпісы пад зваротам у Савет Міністраў да ўпаўнаважанага ў справах рэлігіі і нацыянальнасці Леаніда Гулякі з просьбай працягнуць нясенне пастырскага служэння ў парафіі для айца Сабеслава.

Сабеслаў Тамала 20 гадоў быў пробашчам парафіі Святога Францыска ў Салігорску, удзельнічаў у будаўніцтве храма і многае ў касцёла зроблена яго рукамі.

Збор подпісаў працягнецца да 16 студзеня. Ён адбываецца з дабраславення арцыбіскупа, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча. На сёння сабрана болей аз 180 подпісаў. Падтрымаць зварот могуць не толькі каталіцкія вернікі, але і ўсе неабыякавыя грамадзяне.

Адзначаецца, што такія звароты часам маюць плён: у 2016 годзе траім святарам, якім не хацелі забараніць служэнне ў Беларусі, усё ж дазволілі застацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі