Польшча скасавала супрацу з Беларуссю і Расіяй па "зялёнай карце"

Польшча скасавала супрацу з Беларуссю і Расіяй па "зялёнай карце"

Польскае бюро аўтастрахоўшчыкаў скасавала двухбаковыя пагадненні з беларускім і расейскім бюро. Гэта азначае, што страхоўкі па сістэме "Зялёная карта" больш не дзейнічаюць, піша Prawo.pl.

Дзеянне пагадненняў было спыненае з 1 чэрвеня. Выдадзеныя раней сертыфікаты (у Польшчы, Беларусі і Расіі) будуць дзейнічаць  да 31 траўня 2023 года ўключна. Пасля гэтага сертыфікаты, выдадзеныя ў Польшчы, стануць несапраўднымі на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Адпаведна, расійскія і беларускія сертыфікаты стануць несапраўднымі ў Польшчы. 

У іншых краінах, якія не разарвалі дамовы, полісы працягнуць дзейнічаць.

Як кажа старшыня праўлення Польскага бюро аўтастрахоўшчыкаў Марыюш Віхтоўскі, на практыцы гэта азначае, што да 31 траўня 2023 года кіроўцы яшчэ могуць купляць "зялёныя карты" на тэрыторыі трох краін і выкарыстоўваць іх для паездак паміж імі. А пасля 31 траўня кіроўцы будуць вымушаныя купляць унутраны поліс памежнага страхавання ў краіне, у якую едуць: беларусы і расіяне — у Польшчы, палякі — у Беларусі і Расіі.

Па звестках Prawo.pl, усе нацыянальныя бюро аўтастрахоўшчыкаў Еўрапейскай эканамічнай прасторы і бюро таксама прынялі аналагічныя рашэнні па скасаванні "зялёнай карты" для Беларусі і Расіі. 

Раней супрацу з Беларуссю і Расіяй па гэтай праграме спынілі Украіна і краіны Балтыі

Сістэма "Зяленая карта" была ўведзеная ў 1953 годзе. Яна дазваляе кіроўцам не заключаць дамову памежнага страхавання пры перасячэнні межаў. У сістэму ўваходзяць 47 краін. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі