Польшча патрабуе склікаць саміт ЕС з нагоды бойні ў Бучы

Польшча патрабуе склікаць саміт ЕС з нагоды бойні ў Бучы

Злачынствы супраць мірнага насельніцтва ў Бучы сведчаць, што нельга шукаць з Расіяй кампраміс любой цаной. Пра гэта напісаў у Фэйсбуку польскі прэзідэнт Анджэй Дуда

"Насамрэч, абаронцам Украіны патрэбныя перадусім тры рэчы: зброя, зброя і зноў зброя", — канстатаваў ён. Па словах Дуды, злачынцаў трэба называць злачынцамі, прыцягваць да адказнасці і асуджаць.

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі лічыць неабходным неадкладна склікаць саміт Еўрасаюза па ваенных злачынствах Расіі ва Украіне і ўвядзенні новых санкцый супраць Расіі.

"Бучанская бойня — гэта больш, чым трывожны званок для Еўропы і свету. Гэта страшны крык аб справядлівасці, свабодзе і праве на жыццё. Аб асноўных і агульначалавечых каштоўнасцях. ЕС павінен канфіскаваць усе расійскія актывы ў заходніх банках, а таксама актывы расійскіх алігархаў. ЕС павінен неадкладна разарваць усе гандлёвыя адносіны з Расіяй. Еўрапейскія грошы павінны перастаць паступаць у Крэмль. Адно трэба ўвесці супраць злачыннага і ўсё больш таталітарнага рэжыму Пуціна — эфектыўныя санкцыі", — напісаў Маравецкі.

Ён таксама лічыць, што Украіне трэба даць больш зброі для абароны.

У Бучы, вызваленай ад расійскіх войскаў знайшлі не менш за 300 забітых грамадзянскіх асобаў. Многія з іх былі закатаваныя. Фотаздымкі з Бучы шакавалі свет.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі