Вы тут

Польшча не выдасць уладам Беларусі палітуцекача Макарыя Малахоўскага

Макарый Малахоўскі / Цэнтр беларускай салідарнасці

Польшча не выдасць уладам Беларусі палітуцекача Макарыя Малахоўскага. Такое рашэнне прыняў суд у Варшаве.

На Малахоўскага ў Беларусі распачалі крымінальную справу за "гвалт або пагрозу гвалту" ў дачыненні да сілавіка. Ён нібыта наехаў на супрацоўніка ДПС 13 жніўня 2020 года. Тады Макарыя Малахоўскага адправілі на Акрэсціна, але праз некалькі дзён выпусцілі разам з іншымі затрыманымі ў першыя дні пратэстаў. Крымінальная справа ўзнікла пазней. У лістападзе 2020-га ён выехаў у Польшчу па гуманітарнай візе.

У верасні 2021 года Малахоўскага затрымлівалі ў Польшчы, бо ён быў унесены ў базу вышуку Інтэрполу па запыце з Беларусі. На наступны дзень яго вызвалілі, бо крымінальная справа супраць яго можа быць палітычна матываванай.

Тыдзень таму стала вядома, што імя беларуса выдалена з базы вышуку Інтэрпола.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.