Польшча і Чэхія супраць расійскай ваеннай прысутнасці

Варшава і Прага выступаюць супраць ваеннай прысутнасці Расіі на аб'ектах супрацьракетнай абароны на сваёй тэрыторыі. Разам з тым, як заявіў намеснік міністра замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі, Польшча гатовая абмеркаваць іншыя формы доступу для расійскіх экспертаў. Польскі дыпламат патлумачыў, што “ні пра якую пастаянную расійскую базу на польскай тэрыторыі гаворкі не будзе”. “Гэта ўжо было і не вернецца” – заявіў намеснік шэфа знешняй палітыкі Польшчы.

У сваю чаргу чэшскі віцэ-прэм’ер Аляксандр Вондра назваў пазітыўным змякчэнне расійскай пазіцыі і адмову ад пагрозаў. Вондра пагадзіўся на інспекцыю расійскімі спецаялістамі, "але не на прысутнаць расійскіх вайскоўцаў”. “Больш за тое, такое пагадненне павінна прадугледзець права і нашым экспертам праводзіць інспекцыі ў Расіі”, – дадаў Вондра.

BBC

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі