Полька вучыць беларускую, слухае TOR BAND і ходзіць на Дні Волі. А такое бывае?

Вераніка Камала

Вераніка Камала / @rubanau_collage

Ці шмат вы ведаеце замежнікаў, якія цікавяцца Беларуссю, чытаюць навіны, слухаюць нашу музыку і вучаць беларускую мову? Напэўна не. Але такія людзі існуюць. І яны цудоўныя.

26-гадовую польку Вераніку Камалу мы знайшлі цалкам выпадкова. Яна пакінула каментар, дзе прызнавалася ў сваёй любові да Беларусі, пад постам у Instagram. І тут, як той казаў, панеслася.

Еўрарадыё задало Вераніцы ўсе пытанні, якія задаў бы ёй любы беларус. Вельмі раім пачытаць.

“Я думала, што беларусы гавораць па-беларуску”

Вераніка нарадзілася ў невялікім польскім мястэчку Хшануў, а пасля школы пераехала ў Катавіцэ, дзе вучыцца на шостым курсе медуніверсітэта. Калі летам здасць усе экзамены, то ў кастрычніку пачне працаваць доктарам-стажорам.

Большую частку жыцця Вераніка мала ведала пра Беларусь. У польскіх падручніках расказвалі пра Вялікае Княства Літоўскае і пра вядомых літоўцаў, але ёй і ў галаву не прыходзіла, што яны могуць быць звязаныя з нашай краінай. Яна атаясамлівала іх з сучаснай Літвой.

Прычын, з якіх яна пазней зацікавілася Беларуссю, некалькі.

— Па-першае, гэта звязана з маёй сям'ёй. Мая бабуля расказала, што яе мама (мая прабабуля) нарадзілася ў Слуцку, а мой прапрадзед быў заснавальнікам і дырэктарам школы ва Уздзе. Па-другое, я была шакаваная, калі даведалася, што беларуская мова знаходзіцца на мяжы знікнення. Калісьці мне ўсё здавалася простым: я думала, што беларусы гавораць па-беларуску гэтак жа, як палякі гавораць па-польску.

А па-сапраўднаму вялікая цікавасць да Беларусі ў Веранікі прачнулася пасля пачатку вайны ва Украіне.

— Тады многія беларусы перайшлі на беларускую, пачалі падкрэслена дыстанцыявацца ад Лукашэнкі. Я зразумела, што беларусы, якія прыязджаюць у Польшчу, — у асноўным палітычныя ўцекачы, якія гатовыя працаваць, развівацца, вывучаць польскую, нашу культуру і гісторыю. Такія людзі — скарб для Польшчы!

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі