Полк Каліноўскага паведамляе пра гібель чатырох байцоў

Загінулі чатыры байцы палка Каліноўскага / Погибли четыре бойца полка Калиновского / t.me/belwarriors

Загінулі чатыры байцы палка Каліноўскага / t.me/belwarriors

На вайне ва Украіне загінулі чатыры "каліноўцы", паведамляе прэс-служба палка Каліноўскага.

Тры — з батальёна "Літвін", адзін — з батальёна "Волат". Іх імёны полк не раскрывае ў мэтах бяспекі.

"Мы ніколі не забудзем нашых пабрацімаў, і нягледзячы ні на што мы працягваем шлях да перамогі над крывавай імперыяй. Рана ці позна імёны загінуўшых з гонарам загучаць у роднай Беларусі! Загучаць яны ў назвах вуліц, у падручніках гісторыі і ў песнях роднага народа", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы палка.

Сёння стала вядома і пра смерць беларускага добраахвотніка з аб'яднання "Пагоня".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі