Вы тут

Politico: ЗША могуць абмежаваць уезд грамадзянам Беларусі

ЗША могуць унесці грамадзян Беларусі ў "чорны спіс" / Reuters

Грамадзянам Беларусі і яшчэ шасці краін можа быць абмежаваны ўезд у ЗША. Такі праект вывучае адміністрацыя Дональда Трампа, піша выданне Politico са спасылкай на ўласныя крыніцы.

У "чорны спіс" плануецца ўнесці Беларусь, М'янму, Эрытрэю, Кыргызстан, Нігерыю, Судан і Танзанію. Паведамляецца, што спіс не канчатковы і ў яго могуць унесці змены. 

Як піша Politico, грамадзянам названых краін не абавязкова будзе цалкам забаронены ўезд у Злучаныя Штаты, але закон паставіць перад імі іміграцыйныя абмежаванні.

У інтэрв'ю The Wall Street Journal Дональд Трамп пацвердзіў, што спіс краін з абмежаваннямі плануецца папоўніць, але пералічыць краіны адмовіўся.

Афіцыйнае абвяшчэнне "чорнага спісу" запланаванае на 27 студзеня.

Нагадаем, што абмежаванні на ўезд у ЗША грамадзян некалькіх краінаў Трамп падпісаў у студзені 2017 года. Тады ў гэты спіс увайшлі Сірыя, Іран, Судан, Лівія, Самалі, Емен і Ірак. Пазней, у сакавіку таго ж года, Ірак са спісу быў выключаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.