Полацкі памежнік знойдзены мёртвым у Браслаўскім раёне

minsknews.by
minsknews.by

У Браслаўскім раёне знойдзены мёртвым старшы прапаршчык 1979 года нараджэння, які служыў у Полацкім пагранатрадзе. Інфармацыю пра гэта здарэнне Еўрарадыё пацвердзіў прэс-сакратар Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі:

“Сёння каля 10-й раніцы ў Браслаўскім раёне было знойдзена цела вайскоўца кантрактнай службы без прыкмет жыцця. Старшы прапаршчык 1979 года нараджэння праходзіў службу ў адным з падраздзяленняў Полацкага пагранічнага атрада. Пра прычыны таго, што адбылося, пакуль казаць рана. Асабістае гэта ці службовае, цяжка сказаць. На месца здарэння прыбылі аператыўная група Дзяржпагранкамітэта, следча-аператыўная група Браслаўскага РУУС, а таксама прадстаўнікі Следчага камітэта. У цяперашні час устанаўліваюцца прычыны і абставіны трагедыі”.

За год гэта другі выпадак гібелі ваеннаслужачых у Полацку. Мінулым летам стала вядома, што ў Полацку застрэліўся 43-гадовы прапаршчык-кантрактнік Аляксей Сегадняеў. Мінабароны аб'явіла яго смерць суіцыдам, аднак родныя загінулага не вераць у гэтую версію.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі