Пол Макартні прызнаўся ў сваім жаданні граць з Дэйвам Гроўлам

Былы ўдзельнік “The Beatles” сэр Пол Макартні прызнаўся, што ледзь не стаў удзельнікам супергурта “Them Crooked Vultures”. Калектыў, які выпусціў у лістападзе 2009 года аднайменны дэбютны альбом, быў заснаваны лідэрам “Foo Fighters” і былым бубначом “Nirvana” Дэйвам Гроўлам, фронтмэнам “Queens of the Stone Age” Джошам Омам і экс-басістам “Led Zeppelin” Джонам Полам Джонсам.

Упершыню пра “Them Crooked Vultures” Макартні пачуў у лютым 2009-га за вячэрай з Гроўлам пасля выступу на цырымоніі "Грэмі". Экс-бітл вельмі зацікавіўся праектам і спытаў у Гроўла, каго ён плануе паклікаць на ролю басіста. "На гэта ён мне сарамліва адказаў, што запрасіў Джонса. Так што ведайце гэта першымі - Пол Макартні ледзь было не стаў бас-гітарыстам “Them Crooked Vultures”, - цытуе словы сэра Пола выданне Blabbermouth.net.

Раней лічылася, што “Them Crooked Vultures” стануць аднаразовым праектам, паколькі ў удзельнікаў гурта ёсць абавязкі перад сваімі асноўнымі калектывамі. Тым не менш, нядаўна трыа абвясціла, што засталося задаволена сумесным музычным досведам і плануе запісаць другі альбом.

Фота: www.daymusic.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі