Пол Макартні напіша балет невядома пра што

Сэру Полу Макартні замовілі напісаць музыку да балету, і зараз былы "бітл" спрабуе яе напісаць. Пра гэта сам ён распавёў радыёстанцыі "Бі-Бі-Сі". Аднак Макартні прызнаўся, што яшчэ не ведае пра што будзе балет. Акрамя таго, перад ім не паставілі тэрмін, да якога музыка павінна быць скончана. Але, як кампазітар ён заявіў, што адчувае прыліў імпэту, бо вельмі любіць спрабаваць нешта новае.

Раней сэр Пол ужо спрабаваў свае сілы ў акадэмічнай музыцы. У 1991 годзе разам з Карлам Дэвісам ён напісаў "Ліверпульскую араторыю" ў гонар 150-годдзя Аркестра каралеўскай філармоніі ў Ліверпулі.

Апошнім на сённяшні дзень класічным досведам Макартні стаў альбом 2006 году "Ecce Cor Meum".

Фота: babble.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі