Побач з крыжамі ў Курапатах працуе будаўнічая тэхніка. Што там будуюць?

Побач з крыжамі ў Курапатах працуе будаўнічая тэхніка. Што там будуюць?

Удзень 15 кастрычніка ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў, з’явілася будаўнічая тэхніка. Карэспандэнт Еўрарадыё перадае, што самазвалы, бульдозер і экскаватар працуюць ў некалькіх метрах ад шэрагу крыжоў, усталяваных у памяць ад расстраляных.

Тэхніка належыць ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама".

Тут жа даволі шмат рабочых у аранжавых робах. Яны кажуць, што капаюць траншэю для адводу вады, а таксама — што будуць пракладаць праз лес акуратныя сцежкі.

"Тут адбываецца добраўпарадкаванне тэрыторыі, а менавіта будаўніцтва дарожна-сцежкавай сеткі для таго, каб людзі маглі бесперашкодна... Ну як вам сказаць... Наогул, у цывілізаваным свеце ў парках ёсць дарожкі. Каб чалавек спакойна прайшоў, прагуляўся, не намачыў ногі. Каб атрымаў, у некаторых выпадках, задавальненне ад шпацыру па парку. А ў дадзенай сітуацыі — прыйсці, ушанаваць памяць тут герояў, — расказвае Еўрарадыё дырэктар Бараўлянскага спецлесхоза Аляксандр Мірановіч. — Уздоўж трасы гэта дрэнаж — збор вады, якая кожны год падтапляе ніжнюю частку мемарыяла".

Па словах спецыяліста, на месцы правядзення работ ўвесь час прысутнічаюць спецыялісты з Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Яны вядуць археалагічны кантроль за будаўніцтвам.

Неўзабаве ў Курапатах мусіць пачацца будаўніцтва “афіцыйнага” мемарыялу, конкурс на які ладзіла Міністэрства культуры. Магчыма, для рэалізацыі гэтага праекта спатрэбіцца пераносіць газаправод, пракладзены праз урочышча.

Побач з крыжамі ў Курапатах працуе будаўнічая тэхніка. Што там будуюць?
Павел Севярынец. Фота: Еўрарадыё
Побач з крыжамі ў Курапатах працуе будаўнічая тэхніка. Што там будуюць?
Рабочыя працуюць. Фота: Еўрарадыё
Побач з крыжамі ў Курапатах працуе будаўнічая тэхніка. Што там будуюць?
Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі