У чацвер у Беларусі чакаецца да 6 градусаў цяпла

У чацвер у Беларусі чакаецца да 6 градусаў цяпла

12 снежня ў  Беларусі будзе пераважна хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу пройдуць пераважна па захадзе краіны. Уначы і зранку месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, удзень парывісты. 

Уначы тэмпература паветра будзе -4...+2, удзень пацяплее да 1-6 вышэй за нуль. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі