Plum Bum. "Всемирный день перелётных птиц"

130222_agljadacha.mp3

“Всемирный день перелётных птиц” — дзясяты(!) альбом у дыскаграфіі брэсцкага гурта Plum Bum. І першы, зроблены сур’ёзна. Спяваць пад “голую” акустычную гітару музыкам больш нецікава. Таму яны “апранулі” творы Воўкі Плюмбума ў яскравыя камізэлькі і штаны з залатым поясам. Праўда, часам маднявая вопратка ірвецца, а на твары з’яўляецца “Фингал под глазом”.

03_-_fingal.mp3

Новы альбом берасцейцаў — гэта шалёная сумесь клезмера, рока, алка-блюза, балканскіх і цыганскіх матываў. Натуральна, што без Gogol Bordello і Billy’s Band’у тут не абыйшлося. Як і без “Второго Магаданского” Шнура. Гучанне кларнета падказвае паралелі з “Гаротніцай”... Аднак у бандзе Такінданга-Валадзько ўсё больш выкшталцона і інтэлігентна. Plum Bum шыюць буйнымі сцяжкамі, не замарочваючыся на дэталях.

07_-_horoshaja_pogoda.mp3

Воўка Плюмбум і кампанія на сваім дыску ствараюць абсалютна вясёлую і разняволеную атмасферу маргінальнага гарадскога шансона. Як у Кустурыцы. Яны спяваюць пра дзіўных людзей, якія ніколі не адчайваюцца. Музыка захоплівае ў вір падзеяў, пра якія сапраўды можна здымаць кіно. Ад бадзёрых найгрышаў баяна з кларнетам увесь час чакаеш хіта. А хіт так і не з’яўляецца.

01_-_gypsy.mp3

З альбомам “Всемирный день перелётных птиц” усё-такі можна чакаць самалёт. Можна вандраваць на кабрыялеце па бясконцых прасторах Румыніі — галоўнае, каб дарогі не падкачалі. А можна проста сядзець у прыдарожнай кавярні ў чаканні “большого пса з зелёным ухом”… Дзіўны альбом гурта, якому неабходны вялікія і смелыя вандроўкі. Па свеце і па музыцы.

09_-pes.mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі