Пятнічнае. План па ўшчыльненні Мінска ад Еўрарадыё (фота)

У аўторак Аляксандр Лукашэнка вырашыў сам прыгледзець пустуючыя ўчасткі для будаўніцтва ў межах мінскай кальцавой дарогі.

"У нас вельмі шмат пустуючых жмуткоў на паўгектара, гектар, а можа быць, і два, дзе можна ў тым ліку пабудаваць і жыллё", — з веданнем справы сказаў кіраўнік краіны.

Гэтае ўшчыльненне напэўна зменіць аблічча сталіцы Беларусі. Журналісты Еўрарадыё знайшлі ў Мінску пустуючыя жмуткі і ўявілі іх сабе пасля забудовы. Вынік на фотаздымках!

Брама Мінска. Калі вы збіраецеся "панаехаць" у сталіцу — падумайце яшчэ раз!

Плошча перамогі. Подзвіг народа згубіўся ў хмарачосах.

Элітная забудова ля цырка. Домікі з відам на слана. Квадратны метр — 4 тысячы долараў. "Панэлькі" побач з панэллю!

У футбол на "Дынама" пачнуць гуляць яшчэ не хутка, таму месца вольнае! Паглядзець на жыццё багатых з трыбунаў можна будзе за 200 тысяч рублёў. Прадаюцца абанементы на сезон. Уваход у кандамініум праз першы сектар.

Элітная жылая плошча ў цэнтры сталіцы. Метро, крама і рэзідэнцыя побач. Мінус: 9 траўня і 3 ліпеня нельга адчыняць форткі.