ПКБ адмовілася ад байкоту выбараў

Партыя камуністаў Беларуская адмовілася ад байкоту выбараў і будзе ўдзельнічаць у кампаніі да канца. Такое рашэнне прыняў партыйны з'езд 10 жніўня ў Мінску.
Прэс-сакратар партыі Сяргей Вазняк паведаміў у інтэрв'ю Еўрарадыё:

Вазняк: "Зацверджана перадвыбарчая платформа. Прынята рашэнне, што партыя ўдзельнічае ў выбарах да канца — мы ідэю байкоту не падтрымалі. З'езд аднагалосна прыняў, што мы пойдзем да канца".

Партыйнае мерапрыемства прысвячаецца выбарчым праблемам. На ім вылучаюць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Як адзначыў С.Вазняк, ПКБ вылучае 18 чалавек. Усе яны ідуць шляхам збору подпісаў. Прычым 12 прэтэндэнтаў ужо набралі неабходную колькасць. Аднак у тых раёнах, дзе існуюць партыйныя арганізацыі, апазіцыйныя камуністы падстрахуюць сваіх прэтэндэнтаў яшчэ і партыйным вылучэннем. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі