Піяршчыца, асуджаная на "хатнюю хімію", рыхтавала "план паляпшэння іміджу МУС"

Піяршчыца, асуджаная на "хатнюю хімію", рыхтавала "план паляпшэння іміджу МУС"

Асуджаная за ўдзел у акцыях пратэсту піяршчыца Вікторыя Жардзецкая ў сакавіку прапаноўвала "план па паляпшэнні іміджу МУС", піша праваабарончы ТГ-канал Mayday.

На мінулым тыдні суд Дрыбінскага раёна асудзіў жыхарку Мінскага раёна Вікторыю Жардзецкую на 1 год абмежавання волі без адпраўкі ў калонію адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Прысуд ёй вынесены па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса (здзек з дзяржаўных сімвалаў). У дакументах справы гаварылася, што Жардзецкая разам з Дзмітрыем Краўцовым для папулярызацыі свайго Youtube-канала "і дэманстрацыі свайго блюзнерскага стаўлення" перайначылі малюнак дзяржаўнага герба Беларусі. Гэты малюнак стаў лагатыпам іх Tеlеgгаm- і Youtube-каналаў, а таксама выкарыстоўваўся ў відэароліках. Краўцову за гэта прысудзілі тры месяцы арышту.

Цікава, што ў сакавіку 2021-га Жардзецкая накіравала ў МУС свае прапановы па паляпшэнні іміджу ведамства. Яна прапаноўвала стварыць некалькі шоў і YouTube-блог "Welcome to Belarus". Запрашаць туды меркавалася Эйсмант, Чамаданаву, Васілевіч, Баскава і Кубракова. Таксама яна прапаноўвала звярнуцца ў Google, Facebook, VK і Twitter і дамовіцца пра бан акаўнтаў, якія "ганьбяць гонар і годнасць Беларусі".

Таксама піяршчыца прапаноўвала запісваць сустрэчы па ZOOM з людзьмі пад хатнім арыштам, запрашаць на іх псіхолага і выкладваць ролікі на YouTube. Яна меркавала, што такія ролікі дапамогуць паказаць, што людзі, якія выходзілі на мітынгі, — памыліліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі