Піяніст Дэйв Брубэк атрымаў дыпламатычную прэмію

87-гадовы Дэйв Брубэк, легендарны джазавы піяніст, уганараваны прэміяй Бенджаміна Франкліна, якая прысуджаецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША за поспехі на ніве "народнай" дыпламатыі. Так замежнапалітычнае ведамства ацаніла ўнёсак аўтара бессмяротнай кампазіцыі "Take Five" у прапаганду амерыканскага джазу ў дзясятках краін свету.

У 1958 і 1971 гадах пры падтрымцы Дзярждэпа Брубек распачаў некалькі вялікіх міжнародных гастроляў, пабываўшы ў некалькіх сацыялістычных краінах, на Блізкім Усходзе, у Індакітаі.

На цырымоніі ўзнагароджання Брубэк сыграў сваю п'есу "Dziekuje", прысвечаную памяці маці, гарачай прыхільніцы Фрэдэрыка Шапэна.

Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс падзякавала Брубэку за яго мастацтва і прызналася, што вырасла на яго музыцы.

Дарэчы, адна з бабуляў Брубэка - родам з Беларусі.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі