Пітэр Хук купляе стужкі з запісамі New Order і Joy Division

Басіст New Order і сааўтар большасці песень Joy Division Пітэр Хук купіць старыя стужкі з запісамі гуртоў, знойдзеныя ў сметніку. У размове з Pitchfork музыка заявіў, што ўжо вядзе перамовы з цяперашняй уладальніцай запісаў Джуліяй Адамсан. Хук спадзяецца, што ўжо праз месяц зможа праслухаць стужкі і выдаць дыск з нявыдадзеных песень, то бок, "выжаць нешта такое, што спадабаецца фэнам".


Раней паведамлялася, што спачатку Адамсан прапанавала былым удзельнікам гуртоў Joy Division і New Order набыць стужкі з рэдкімі запісамі, аднак яны негатыўна паставіліся да такой прапановы. Хук кажа, што Адамсан да яго не звярталася. Маўляў, немагчыма ўявіць, "каб я, калекцыянер усяго, што звязана з Joy Division і New Order, адмовіўся ад такой прапановы".

Паводле lenta.ru

Фота: www.rg.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі