Пісьменнік Ул. Арлоў знаходзіцца ў рэанімацыі пасля тэрміновай аперацыі

Вядомаму беларускаму пісьменніку Ўладзіміру Арлову ўчора зрабілі тэрміновую аперацыю з нагоды інфаркта. Як паведамляе Радыё Свабода, яна прайшла паспяхова. Пісьменнік знаходзіцца ў рэанімацыі ў Рэспубліканскім навукова-практычным кардыялагічным цэнтры ў Мінску і рыхтуецца да курса рэабілітацыі. Уладзімір Арлоў быў шпіталізаваны адразу пасля прылёту з Лондана, дзе прымаў удзел у навуковым мерапрыемстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі