Пінскія дзяржорганы займаліся кантрабандай?

З 7 па 24 сакавіка у буйнога пінскага прадпрымальніка, які займаўся трыкатажным бізнэсам, праводзілася комплексная праверка. Падчас праверкі супрацоўнікі праваахоўных органаў знайшлі некалькі тысячаў трыкатажных вырабаў без дакументаў. Агульная сума нелегальнага тавару склала каля 2 млрд. рублёў. Тавар канфіскаваны, прадпрымальнік затрыманы. Акрамя таго, была знойдзена "чорная каса" бізнэсоўца і дакументы, якія сведчаць аб яго сувязях з супрацоўнікамі пінскіх аддзелаў КДК і пракуратуры. Праводзіцца следства.

Па неправераных дадзеных, затрымалі начальніка пінскага КДК і пракурора горада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі