Пінскі гарвыканкам набудзе пнеўматычную стрэльбу

Як піша газета “Вечерний Брест”, пасля таго здарэння высветлілася, што ў Пінску ў адпаведных службаў няма спецыяльнай стрэльбы для часовага ўсыплення жывёлаў.



Еўрарадыё паведамляла, што тыдзень таму ў прыватны сектар горада забегла гадавалае ласяня. Каб злавіць дзікую жывёліну, супрацоўнікі МНС зрабілі самаробны аркан і прыціснулі маладога лася да плоту, шпрыцам яму ўвялі снатворнае. На жаль, праз некалькі хвілін лясны госць сканаў.



На пасяджэнні адмысловай камісіі па надзвычайных сітуацыях было прынята рашэнне рэкамендаваць пінскаму гарвыканкаму набыць неабходнае прыстасаванне і падрыхтаваць спецыялістаў для адлову жывёлаў у населеных пунктах.

 

Фота — vb.by