Пінскага прадпрымальніка аштрафавалі за “непадпарадкаванне міліцыянтам”

Штраф у памеры 700 тысяч рублёў прысудзіў пінскаму прадпрымальніку Аляксандру Васільеву пінскі суд.  За судовым працэсам на працягу двух тыдняў сачыў наш карэспандэнт Глеб Паўлоўскі:

“Нагадаю, Аляксандр Васільеў быў затрыманы міліцыянтамі 21 студзеня, у дзень акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. Яго абвінавацілі ў бруднай лаянцы ў публічным месцы (дробным хуліганстве) і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Сведкамі, як заўсёды ў такіх выпадках, выступалі міліцыянты, якія затрымлівалі актывіста прадпрымальніцкага руху.

З-за супярэчлівых сведчанняў праваахоўнікаў судовае паседжанне пераносілася два разы. Сёння раніцай суддзя спыніла справу аб дробным хуліганстве з-за недаказаннасці віны Васільева, а за “непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі” прысудзіла штраф”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі