Піневіч: тэмп прыросту захворвальнасці COVID-19 у 2 разы ніжэйшы, чым летась

Тэмп прыросту захворвальнасці COVID-19 у верасні 2022-га ў Беларусі ў 2 разы ніжэйшы, чым у пачатку восені летась. Пра гэта ў сераду заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Паводле яго слоў, сістэма аховы здароўя працуе ў "зусім спакойным рэжыме". Як і чакалася, "некаторы рост захворвальнасці ёсць", а звязана гэта ў тым ліку з умовамі надвор'я, якія склалаіся ў нашай краіне.

Пры гэтым, адзначыў міністр, нагрузка, якую адчувалі медыкі летам, цяпер павялічылася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.