Пінчук на "Мерсэдэсе" ўлабавую ўрэзаўся ў мікрааўтобус

Пінчук на "Мерсэдэсе" ўлабавую ўрэзаўся ў мікрааўтобус

Лабавое ДТЗ адбылося 28 жніўня каля 15:30 у вёсцы Новы двор Пінскага раёна Брэстчыны, інфармуе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.

18-гадовы мясцовы жыхар без права кіравання ехаў на "Мерсэдэсе". Яго аўтамабіль улабавую ўрэзаўся ў мікрааўтобус "Фальксваген Транспарцёр", якім кіраваў 27-гадовы пінчук.

У выніку аварыі кіроўца "Мерсэдэса" ў цяжкім стане быў шпіталізаваны ў рэанімацыю пінскай лякарні. Для меддапамогі ў лякарню даставілі і трох пінчанак, якія ехалі пасажыркамі ў "бусіку".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі