Вы тут

Пінчанка прыйшла сведчыць у судзе — а з яе сумачкі скралі грошы

Суд Пінскага раёна і горада Пінска

56-гадовая пінчанка звярнулася ў міліцыю з заявай пра тое, што яе абакралі проста ў будынку Суда Пінскага раёна і горада Пінска. Яна прыйшла туды ў якасці сведкі, а на час, пакуль давала паказанні, пакінула сумачку ў калідоры. А пазней, на аўтобусным прыпынку, зразумела, што з кашалька зніклі 20 еўра.

Па гарачых слядах было выяўлена, што грошы прысабечыла 43-гадовая знаёмая пацярпелай. Яна таксама прыйшла ў суд, каб даць сведчанні, але — па сваёй ініцыятыве. Аднак суддзя вырашыў не задавальняць гэтае хадайніцтва. Заўважыўшы ў калідоры сумачку, за якой ніхто не прыглядаў, жанчына скрала грошы і сышла з будынка суда, піша "Першы рэгіён".

Гэта ўжо не першы раз, калі яна трапляе ў поле зроку людзей у пагонах. Цяпер на яе заведзеная крымінальная справа за крадзеж. Жанчыну могуць асудзіць на грамадскія працы, штраф, папраўчыя работы, арышт, абмежаванне ці пазбаўленне волі. Максімальнае пакаранне — тры гады ў калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.