"Песняру" Леаніду Барткевічу споўнілася 70 гадоў

"Песняру" Леаніду Барткевічу споўнілася 70 гадоў

Музыку Леаніду Барткевічу, аднаму з заснавальнікаў ансамбля "Песняры", споўнілася 70 гадоў. Ён быў салістам легендарнага калектыва і яго голас знаёмы слухачам па песнях "Александрына", "Вераніка" і некаторых іншых хітах "Песняроў".

Напрыканцы 1980-х гадоў музыка з'ехаў у ЗША разам са сваёй жонкай, алімпійскай чэмпіёнкай Вольгай Корбут. Аднак праз 11 гадоў ён вярнуўся ў Беларусь.

Пасля распаду калектыва Барткевіч ачоліў свой ансамбль з такой самай назвай і дагэтуль ім кіруе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі