Вы тут

Першыя вайскоўцы з Вялікабрытаніі з'явіліся на польска-беларускай мяжы

Падчас нарады польскіх і брытанскіх вайскоўцаў / twitter.com/mblaszczak

Першыя вайскоўцы з Вялікабрытаніі з'явіліся на польска-беларускай мяжы і з 8 снежня прыступілі да службы. Пра гэта піша ў Twitter міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак. Яны будуць рамантаваць часовыя агароджы з калючага дроту і сачыць за станам дарог у памежжы. На некалькі дзён раней пачалі дапамагаць польскім вайскоўцам эстонцы.

Мігранты дагэтуль спрабуюць прарвацца ў Польшчу з Беларусі ў складзе невялікіх груп.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.