Палякі знайшлі ў мігрантаў канспекты "лекцый" беларускіх сілавікоў

Палякі знайшлі ў мігрантаў канспекты "лекцый" беларускіх сілавікоў

Палякі знайшлі ў затрыманых мігрантаў, які прыйшлі з Беларусі, канспекты "лекцый" беларускіх сілавікоў. У запісах утрымліваюцца інструкцыі, якія мусілі дапамагчы ў незаконным перасячэнні мяжы. Гэта і спосабы пераадолець агароджу з калючага дроту, схаваць ці заблытаць сляды, і звесткі пра змены ў польскіх памежнікаў. Ну і галоўнае — мігрантам падказвалі зручныя для пераходу мяжы месцы.

Раней у Telegram нават было апублікавана відэа з такога інструктажу, зробленае мігрантам.

Польскі бок ужо даўно адкрыта заяўляе, што беларускія сілавікі дапамагаюць мігрантам пераходзіць мяжу. Польскіх сілавікоў, якія ахоўваюць мяжу, слепяць лазерамі, у іх бок кідаюць петарды, а часам і камяні. Прычым беларусы асабліва не хаваюцца, робяць гэта адкрыта, піша pap.pl.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі