Першы з'езд грамадскага аб’яднання "Белая Русь" адбудзецца 17 траўня

Першы з'езд рэспубліканскага грамадскага аб’яднання "Белая Русь" пройдзе ў Мінску 17 траўня. Рашэнне аб яго правядзенні было прынята 1 сакавіка на пасяджэнні рэспубліканскага савета арганізацыі.
Пра гэта паведаміў намеснік старшыні "Белай Русі" Аляксандр Шацько. Паводле яго слоў, галоўным пытаннем з'езда будзе абмеркаванне і прыняцце праграмы арганізацыі. Намеснік старшыні арганізацыі паведаміў, што ўжо паўсюдна створаны рэгіянальныя аб'яднанні "Белай Русі".

Цяпер колькасць членаў аб’яднання складае больш за 50 тысяч чалавек. Толькі за апошнія два тыдні было створана больш за 80 пярвічных арганізацый, у тым ліку больш як 15 у Мінску, адзначыў ён. Шацько таксама зазначыў, што пытанні ўдзелу арганізацыі ў выбарах у Палату прадстаўнікоў пакуль не абмяркоўваліся.

Пры гэтым ён паведаміў, што "Белая Русь" будзе прадстаўлена на выбарах.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі