Першы міжнародны велафестываль пройдзе ў Мінску 2 ліпеня

Першы міжнародны велафэст "Coca-cola VeloдрайV 2007" пройдзе 2 ліпеня на адкрытай пляцоўцы каля Палаца спорту ў Мінску.

Пра гэта паведамілі ў "Беларускай федэрацыі веласпорту".

У праграме фэсту — спаборніцтвы беларускіх спартоўцаў, а таксама паказальныя выступы лепшых велавіртуозаў з Беларусі і Расіі ў розных сучасных відах веласіпеднага спорту — ВМХ, МТВ і трыял.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі