Першы беларускі электрамабіль паставілі на ўлік у ДАІ (відэа)

Першы беларускі электрамабіль паставілі на ўлік у ДАІ (відэа)

Першы беларускі электрамабіль паставілі на ўлік у ДАІ. Спецыялісты Акадэміі навук вырашылі “легалізаваць” Geely Electro, каб яго перасоўванне было законным. Былі атрыманы страхоўка і дзяржаўны нумар, пройдзены тэхагляд. Як адзначае тэлеканал АНТ, цяпер электрамабіль можна будзе пабачыць на дарогах даволі часта, яго выпрабаванні працягваюцца.

У ДАІ кажуць, што ім ужо даводзілася ставіць на ўлік электрамабілі, але гэта была прадукцыя амерыканскай аўтамабільнай кампаніі Tesla.

Электрамабіль, які быў створаны інжынерамі Аб’яднанага інстытута машынабудавання, прэзентавалі ў жніўні мінулага года. Аляксандр Лукашэнка даручыў працягваць яго ўдасканаленне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі