Першая жанчына-касманаўт ў дзяцінстве гаварыла па-беларуску

Па-беларуску гаварыла ў дзяцінстве першая жанчына-касманаўт Валянціна Церашкова. Пра гэта яна распавяла падчас наведвання Мінска.
“Мая мама родам з вёскі Ерамееўшчына цяперашняга Дубровенскага раёна, а тата — з-пад Магілёва, — распавядае Церашкова. — Бацькі выехалі ў Цэнтральную Расію ў пачатку ХХ стагоддзя, бо дома не маглі пракарміцца.

Усе мае бабулі гаварылі па-беларуску, спявалі беларускія песні. З мяне самой у Яраслаўлі пасмейваліся, калі замест “открой дверь” гаварыла “адчыні дзверы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі