Першая ў Беларусі плошча алімпійскіх зорак з'явілася ў Брэсце

"Алімпійская слава Брэстчыны" — такую назву мае плошча спартыўных зорак, якая ўчора адкрылася ў Брэсце, і музей спартыўных дасягненняў, які ствараецца ў горадзе. На новай плошчы ўзвялі 6-метровую стэлу з імёнамі 12 выбітных спартсменаў Брэстчыны, якія заваявалі вышэйшыя ўзнагароды на Алімпійскіх гульнях.

Гэта алімпійскія чэмпіёны Сяргей Макаранка (веславанне на байдарках і каноэ), Юлія Несцярэнка (лёгкая атлетыка), Леанід Тараненка (цяжкая атлетыка), срэбныя прызёры Пётр Пачанчук (лёгкая атлетыка), Барыс Ісачанка (стральба з лука), Ганна Бацюшка (цяжкая атлетыка), уладальнікі бронзавых алімпійскіх узнагарод Тамара Давыдзенка (веславанне), Яраслава Паўловіч (веславанне) Наталля Сазаначыч (лёгкая атлетыка), Юлія Бічык (веславанне акадэмічнае), Наталля Гелах (веславанне акадэмічнае), Сяргей Мартынаў (кулявая стральба).

Брэст стаў першым абласным цэнтрам у краіне, дзе з'явілася плошча алімпійскіх зорак. Ініцыятарамі праекту выступілі аблвыканкам і прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў Брэсцкай вобласці.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі