Перавод СІЗА на Валадарцы ў Калядзічы адклалі на 2022 год

Перавод СІЗА на Валадарцы ў Калядзічы адклалі на 2022 год

Перавод СІЗА на Валадарцы ў Калядзічы адкладваецца — гэта вынікае з указу прэзідэнта, апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Разам са следчым ізалятарам  за горад мусілі перавесці лякарню для зняволеных. Лякарню ўвядуць у эксплуатацыю ў 2020 годзе замест пазначанага раней 2018 года, а комплекс будынкаў СІЗА —  у 2022 замест 2020 года.

Як нагадвае TUT.by, будаўніцтва лякарні і СІЗА для зняволеных распачалося ў Калядзічах яшчэ ў 2010 годзе. Першапачаткова адкрыццё планавалі ў 2015 годзе, аднак у 2013 годзе выявіліся факты хабарніцтва і раскрадання будматэрыялаў, таму тэрміны перанеслі на 2020 год.

Валадарка мусіць пераехаць у прамзону ў Калядзічах, а Пішчалаўскі замак аддадуць гораду. Там ужо абрынулася адна з вежаў, таму будынак знаходзіцца ў аварыйным стане. Аднаўленчыя працы магчымыя толькі тады, калі адтуль выведуць усю сістэму ізалятара.
 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі