Вы тут

Ператрус прайшоў у журналіста Рамана Васюковіча

Раман Васюковіч

У беларускага журналіста расійскай тэлекампаніі "Настоящее время" Рамана Васюковіча адбыўся ператрус. Як паведамляе канал, нічога супрацьзаконнага сілавікі не знайшлі, нічога не канфіскавалі.

Раней на Васюковіча пачалі адміністрацыйную справу за ўвоз у Беларусь кнігі "Беларускі Данбас" — абвінавацілі ў перавозцы экстрэмісцкай літаратуры. Аднак на момант суда над Васюковічам кніга яшчэ не была ўнесеная ў спіс "экстрэмісцкіх". Васюковіча судзілі, пратакол адправілі на дапрацоўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.