Пераможцай конкурсу "Міс свету" стала іспанка Мірэя Лалагуна (фота)

Пераможцай конкурсу "Міс свету" стала іспанка Мірэя Лалагуна (фота)

23-гадовая іспанка Мірэя Лалагуна заваявала тытул "Міс свету — 2015". Як паведамляюць замежныя СМІ, у сваёй прамове пасля ўзнагароджання пераможца конкурсу выступіла з прамовай падчас якой заявіла: "Проста той факт, што я прыгожая звонку, не азначае, што я не прыгожая знутры".

Расіянка Сафія Нікітчук заняла другое месца на конкурсе, а трэцяе месца даcталося Марыі Харфанці — удзельніцы з Інданезіі. Таксама ў пяцёрку фіналістак увайшлі прадстаўніцы Лівана і Ямайкі.

Нагадаем, што Сафія Нікітчук набыла вядомасць у траўні 2015 года. Тады адзін з расійскіх часопісаў выйшаў з яе фатаграфіяй на вокладцы: аголеная Нікітчук была загорнутая ў матэрыю колераў расійскага дзяржаўнага сцяга.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі