Перамогу лонданскаму "Арсеналу" прынес гол Аляксандра Глеба

У стартавым туры чэмпіянату Англіі лонданскі "Арсенал" дома прымаў "Фулхэм". Ужо на першай хвіліне Дэвід Хілі вывеў гасцей наперад, скарыстаўшыся памылкай галкіпера “кананіраў” Лемана. “Арсенал” кінуўся адыгрывацца, і ў другім тайме ван Персі ўдарам з пенальці зрабіў лік у матчы нічыйным – 1:1. А на 90-й хвіліне Аляксандр Глеб. прыняўшы пас ад Фабрэгаса, абгуляў свайго апякуна і дакладна прабіў у далёкі ад варатара “Фулхэма” кут. Сустрэча скончылася з лікам 2:1.

"Прессбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі