Перагнуў палку: што змусіла Лукашэнку згортваць памежную аперацыю

Перагнуў палку: што змусіла Лукашэнку згортваць памежную аперацыю

У Крамлі паціраюць рукі: чым глыбейшая канфрантацыя Аляксандра Лукашэнкі з Захадам, тым лягчый на яго ціснуць па пытаннях інтэграцыі, — лічыць палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі.

“Таму што, як кажуць рускія, “куда он денется с подводной лодки”, — тлумачыць суразмоўца Еўрарадыё.

Але ж, заяўляючы пра намер перакрыць транзіт газу, Лукашэнка перагнуў палку і наступіў на эканамічныя інтарэсы самога Крамля.

“Гэта было тым жа Пуціным выразна падкрэслена пасля таго, як Лукашэнка пачаў пагражаць Еўропе тым, што перакрые транзіт газу. Газ — расійскі, і сама труба “Ямал-Еўропа” — расійская. Пуцін на гэта хутка зрэагаваў і з палітычным спакоем глядзеў на гэтую сітуацыю”, — кажа Класкоўскі.

Сітуацыя наўрад ці падабаецца ўжо і Кітаю, заўважае аналітык. Частка грузавых плыняў ідзе праз Беларусь, і тое, што на мяжы пачалі ўтварацца заторы, не на руку і Пекіну.

“І Маскве, і Кітаю, і Еўропе. Тут Лукашэнка па ўсіх азімутах прайграў і аказаўся заціснуты з розных бакоў”.

Гэта адзін з чыннікаў, які ў выніку змусіў Лукашэнка згортваць “аперацыю”, лічыць Класкоўскі. І тлумачыць: хоць камяні ў бок Еўропы з боку афіцыйнага Мінска яшчэ ляцяць, вострая фаза крызісу нібыта пройдзеная.

“Мы бачым, што той самы Лукашэнка і ў размове з Меркель, і ў размове з Пуціным узяў на сябе нейкія абавязкі. Адвялі мігрантаў і пакрысе пачынаюць адпраўляць іх рэйсамі ў свае краіны”.

Поўную версію размовы з Аляксандрам Класкоўскім глядзіце на YouTube-канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі